31 мая 2012 г.

ДЗЕНЬ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ - ДЗЕНЬ НАШАЙ ЛЮБОВІ


Моладзевая жаночая грамадзянская ініцыятыва “ВАРТА” спяшаецца нагадаць аб надыходзячым свяце дзяцей! Давайце падорым ім нагоду для ўсмешак, а значыць зробім свет святлей, а дзяцей шчаслівей. Давайце знойдзем час, каб падумаць пра іх, бо чужых дзяцей не бывае, а кінутыя дзеці часта жывуць з бацькамі.

Не сакрэт, што  прыдумалі свята менавіта жанчыны ))). Пра гэта і пагаворым. 

24 мая 2012 г.

Свабода мастацтву - свабода чалавеку!

    Як вядома 19 траўня ў Вільнюсе прайшоў канцэрт «Салідарнасць з Беларуссю» з удзелам “забароненых” беларускіх выканаўцаў. З гэтай нагоды МЖГІ “ВАРТА ” зладзіла адпаведную акцыю ў Менску. Але пра ўсё па чарзе.

Існаванне ў Беларусі "чорнага спіса музыкаў" ужо не для каго не з'яўляецца сакрэтам. Яшчэ летась музычныя аматары так і не патрапілі на даўгачаканыя канцэрты любімых выканаўцаў. За год сітуацыя ніякім чынам не палепшылася, калі не сказаць - пагоршылася, бо "лёсавызначальны спіс" папаўняецца ўсё новымі і новымі імёнамі, а ў кавярнях зноў загучалі вечныя "Песняры" замест "Крамбамбулі" ды Вольскага. Нагадаю, што сёння, паміж іншымі, у "чорным спісе" значацца З. Вайцюшкевіч, гурты "Ляпіс Трубяцкі", "Палац", "Крама", "Нака" і "Neuro Dubel". Не выпадкова там зазначылі рускі гурт "ДДТ" і асобную песню В. Цоя "Мы чакаем пераменаў" - гімн 80-х.





20 мая 2012 г.

Дзіцячыя радасці


Травень – месяц цудаў: канчаткова абуджаецца прырода. Вось і ў “Варце" абудзіліся дабрачынныя памкненні. Да яшчэ як! Дзеткі з школы-інтерната  пабачылі імпрэзы  і танцы , паслухалі песні, пагулялі разам, памалявалі. Усё гэта ў дадатак з добрым настроем  і вясновым надвор’ем спалучылася ў цудоўны дзень, а значыць ён прайшоў не дарма.

4 мая 2012 г.

Жанчыны руляць!


Сучасная жанчына можа ўсё: яна і строгая кіраўніца, і кахаючая жонка, і клапатлівая маці. Менавіта таму яна абавязана быць здаровай і захоўваць сваё здароўе  на доўгія гады. Так, пра жаночае здароўе кажуць паўсюль: па тэлевізары, у газетах і часопісах, у сеткі Інтэрнэт. Аднак, нажаль, і сёння шматлікія жанчыны ня рэдка  вераць чуткам і  шматлікім забабонам. "ВАРТА" паспрабавала разабрацца, дзе мы маем справу з праўдай,а дзе з міфамі. 

20 апреля 2012 г.

Парушэнне правоў жанчын - гэта норма?


У сучаснай Беларусі адзначаецца значнае пагаршэнне становішча жанчын і парушэнне іх правоў ва ўсіх сферах жыцця. Асноўнай праблемай жанчын з'яўляецца бедната  па прыбытках і дыскрымінацыя на рынку працы. 


Праблеме адсутнасці гендарнай роўнасці ў Беларусі быў прысвечаны "вартаўскі" семінар. Падчас семінара абмяркоўваўся  нацыянальны план па дасягненні гэтай самай роўнасці, прыняты 16 жніўня 2011 г.  У гэты план увайшлі і прапановы, падрыхтаваныя жаночым рухам. 

7 апреля 2012 г.

Я буду здаровая!



Па статыстыцы ў краіне бясплоддзем пакутуе каля 12-15% шлюбных пар ва ўзросце да 40 гадоў. Аб гэтых лічбах сяброўкі ініцыятывы даведаліся на адпаведным семінары, што зладзіла "ВАРТА". 

31 марта 2012 г.

Вялікае сэрца

Мы ўжо распавядалі пра шэраг акцый, аб'яднаных адной назвай "Вялікае сэрца". У межах "Вялікага сэрца" ладзіліся паездкі у дзіцячые дамкі, а таксама прайшоў вялікі дабрачынны канцэрт. Добрая справа заўсёды мае быць. А яшчэ добрая справа патрабуе настрою, шчырасці і сардэчнасці. Пра гэта не забываюць сяброўкі ініцыятывы, калі наведваюць сацыяльны прытулак. Дзеткі тут розныя, але дзяўчаты да ўсіх знайшлі падыход. Гэтым разам "ВАРТА" прыхапіла з сабой яшчэ гульні, маляванкі і цёплыя размовы. Усё як заўжды: шчыра і проста. А ці можна яшчэ што дадаць?



24 марта 2012 г.


25 сакавіка 1918 г. была абвешчана неза-
лежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 
Дзякуючы гэтай гістарычнай падзеі, сёння 
беларусы – шчыры і свабодалюбівы народ 
– маюць гонар святкаваць Дзень Волі!
Вішуем Вас з найгалоўнейшым святам 
нашай краіны, і няхай у гэты дзень і надалей 
пачуццё свабоды не пакідае Вас і Вашых 
сяброў!

4 марта 2012 г.

Невядомае


Гісторыя вакол нас. Мы крочым па гісторыі, а кожны наш крок становіцца гіторыяй. У Менску ёсць месцы, дзе тысячы крокаў зліваюцца ў адзіны боль.  Ёсць такое месца і ў самым цэнтры горада, каля вул. Сухой недалёк ад Гістарычнай майстэрні. Звычайна гэтае месца не ўваходзіць у межы экскурсій для турыстаў, але патрапіць на экскурсію “вартыя” усё ж такі здолелі разам з МГА “Гісторыка”.