Гісторыя вакол нас. Мы крочым па гісторыі, а кожны наш крок становіцца гіторыяй. У Менску ёсць месцы, дзе тысячы крокаў зліваюцца ў адзіны боль. Ёсць такое месца і ў самым цэнтры горада, каля вул. Сухой недалёк ад Гістарычнай майстэрні. Звычайна гэтае месца не ўваходзіць у межы экскурсій для турыстаў, але патрапіць на экскурсію “вартыя” усё ж такі здолелі разам з МГА “Гісторыка”.
Знаўца распавёў пра «Зондэргета» (частка гета па вул. Сухі і Абутковы) — гета для тысяч габрэяў, дэпартаваных нацыстамі з сямі краін Заходняй, Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, што існавала з лістапада 1941-го па верасень 1943 года. Даведаліся, што ўсяго за гады Вялікай Айчыннай вайны ў менскае гета былі дэпартаваны больш 26 тыс. габрэяў з дзевяці гарадоў Германскага рэйха. Большасць з іх загінулі ў самым гета.
Слухалі моўчкі, углядаючыся ў камяні ды расколаты стол як адзінаю памяць аб былым болю.
Комментариев нет:
Отправить комментарий