15 снежня ў сталічным клубе “Салтайм” адбыўся дабрачынны канцэрт “кРОК наперад”, арганізатарамі якога выступіла Моладзевая жаночая грамадзянская ініцыятыва “ВАРТА”.
Як і планавалася, усе сродкі, атрыманыя ад канцэрта, былі накіраваны на патрэбы аднаго з дзіцячых дамоў Менску.
27 снежня актывісткі “ВАРТЫ” разам з прадстаўнікамі прафсаюза РЭП і “Еўрапейскай Беларусі” у межах дабрачыннай акцыі “Усмешка дзіцяці” перадалі адзенне, абутак, лекі і навагоднія падарункі дзеткам-сіротам з цяжкімі парушэннямі маўлення.
“Ад гэтай сустрэчы з дзеткамі шмат эмоцый, якія цяжка выказаць словамі, але адно можна сказаць сапраўды: усмешкі, радасць у вачах гэтых малянят і іх «дзякуй» дарагога ВАРТЫЯ!!!” – падзялілася сваімі ўражаннямі адна з дзяўчат.
Комментариев нет:
Отправить комментарий