6 декабря 2011 г.

"кРОК наперад!"


Дапамога дзеткам, асабліва калі яны пазбаўлены бацькоўскай любові – гэта годны ўчынак для кожнага чалавека. Любая падтрымка, любая праява ўвагі да дзетак дапаможа ім не адчуваць сябе адзінокімі.
Моладзевая жаночая грамадзянская ініцыятыва “ВАРТА” арганізоўвае канцэрт у падтрымку дабрачыннай акцыі “Усмешка дзіцяці”. Усе сродкі ад канцэрта пойдуць на патрэбы аднаго з дзіцячых дамоў Менску. Запрашаем жадаючых паслухаць выдатную музыку і зрабіць невялікі ўнёсак у вельмі важную справу дапамогі дзеткам-сіротам на наш дабрачынны канцэрт “кРОК наперад”, які адбудзецца 15 снежня у клубе “Салтайм”.  http://vkontakte.ru/event32701083


Памятайце, што дабрачыннасць – гэта не толькі дапамога іншым, але й самому сабе. Бо менавіта праз дапамогу бліжэйшым мы робімся лепшымі, а значыць удасканальваем свет, у якім робіцца лепей жыць.
Зрабі крок наперад да дзіцячай усмешкі!

Комментариев нет:

Отправить комментарий