24 марта 2012 г.


25 сакавіка 1918 г. была абвешчана неза-
лежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 
Дзякуючы гэтай гістарычнай падзеі, сёння 
беларусы – шчыры і свабодалюбівы народ 
– маюць гонар святкаваць Дзень Волі!
Вішуем Вас з найгалоўнейшым святам 
нашай краіны, і няхай у гэты дзень і надалей 
пачуццё свабоды не пакідае Вас і Вашых 
сяброў!

Жадаем моцы і гонару любіць і паважа-
ць Радзіму, шанаваць і захоўваць яе мову 
і культуру, ганарыцца гісторыяй – так, як 
завяшчалі нам нашыя продкі, якія шмат 
стагоддзяў змагаліся за Незалежнасць 
Беларусі.
Быць сапраўдным грамадзянінам, пат-
рыётам Бацькаўшчыны, паважаць традыцыі 
дэмакратыі, рабіць добрыя ўчынкі дзеля 
краіны і будучыні, – жыць так, каб нашыя на-
шчадкі, сыны, унукі і праўнукі маглі з высока 
паднятай галавой, гучна і годна сказаць – 
ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ! 
ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ МОЛАДЗЬ!



25 сакавіка на пляцоўцы каля Акадэміі Навук адбудзецца ўрачыстае святкаванне Дня Волі сумленнымі беларусамі. "ВАРТА" таксама возьме ўдзел у мерапрыемстве. Дзяўчаты падрыхтавалі ўлёткі з віншаваннямі і расцяжку для таго, каб павіншаваць свой народ з найгалоўнейшым святам  і нагадаць, што за сваю свабоду трэба змагацца да апошнянага. 


Святочныя паштоўкі ад "ВАРТЫ" гэтаксама накіраваліся да палітвязняў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий