Сучасная жанчына можа ўсё: яна і строгая кіраўніца, і
кахаючая жонка, і клапатлівая маці. Менавіта таму яна абавязана быць здаровай і
захоўваць сваё здароўе на доўгія гады. Так, пра жаночае здароўе кажуць паўсюль: па тэлевізары, у газетах
і часопісах, у сеткі Інтэрнэт. Аднак, нажаль, і сёння шматлікія жанчыны ня рэдка вераць чуткам і шматлікім забабонам. "ВАРТА"
паспрабавала разабрацца, дзе мы маем справу з праўдай,а дзе з міфамі.
Вынікамі працы дзяўчынак сталі змястоўныя інфармацыйныя
ўлёткі, якія сяброўкі раздалі падчас спартовага марафона ў цэнтры Менска. Па
зацікаўленых тварах жанчын, якія атрымалі ўлёткі, стала зразумела, што
"лікбез" прайшоў даволі паспяхова, а пажаданні добрага здароўя
прыйшліся як нельга дарэчы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий