Існаванне ў Беларусі "чорнага спіса музыкаў" ужо не для каго не з'яўляецца сакрэтам. Яшчэ летась музычныя аматары так і не патрапілі на даўгачаканыя канцэрты любімых выканаўцаў. За год сітуацыя ніякім чынам не палепшылася, калі не сказаць - пагоршылася, бо "лёсавызначальны спіс" папаўняецца ўсё новымі і новымі імёнамі, а ў кавярнях зноў загучалі вечныя "Песняры" замест "Крамбамбулі" ды Вольскага. Нагадаю, што сёння, паміж іншымі, у "чорным спісе" значацца З. Вайцюшкевіч, гурты "Ляпіс Трубяцкі", "Палац", "Крама", "Нака" і "Neuro Dubel". Не выпадкова там зазначылі рускі гурт "ДДТ" і асобную песню В. Цоя "Мы чакаем пераменаў" - гімн 80-х.

Ці мае права ўрад адбіраць у народа яго свабоду і яго музыку? Менавіта з такім пытаннем на чарговую акцыю выйшлі сяброўкі жаночай ініцыятывы "Варта". Акцыя адбылася ў Менску на праспекце Незалежнасці каля парка Чэлюскінцаў. Дзяўчаты, трымаючы партрэты "сваіх" выканаўцаў, выказалі патрабаванне вяртання музыкі беларускаму народу.
Комментариев нет:
Отправить комментарий