Моладзевая жаночая грамадзянская ініцыятыва “ВАРТА” спяшаецца нагадаць аб надыходзячым
свяце дзяцей! Давайце падорым ім нагоду для ўсмешак, а значыць зробім свет святлей, а дзяцей шчаслівей. Давайце знойдзем
час, каб падумаць пра іх, бо чужых
дзяцей не бывае, а кінутыя дзеці часта жывуць з бацькамі.
Не сакрэт, што прыдумалі свята менавіта жанчыны ))). Пра гэта і пагаворым.
Дзень абароны дзяцей, які
прыходзіцца на першы дзень лета - адзін з самых старых міжнародных свят, яго адзначаюць ва ўсім свеце з 1950 г. Рашэнне пра яго правядзенне было прынята Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыяй жанчын на адмысловай сесіі ў лістападзе 1949 г. ААН падтрымала гэту ініцыятыву і абвясціла абарону жыцця і здароўя дзяцей адным з прыярытэтных кірункаў сваёй дзейнасці.
Акрамя гэтага дня дзецям прысвечаны «Сусветны
дзень дзіцяці» (20 лістапада), «Дзень абароны дзяцей Афрыкі» (16 чэрвеня) і «Дзень
"Белых Архідэй"». Таксама
супернікі абортаў абралі гэты дзень для правядзення сваіх акцый . Так 4 чэрвеня 2011 г. у гонар свята ў Магілёве, Віцебску і Брэсце адбыўся першы ў Беларусі
аўтапрабег у абарону жыцця ненароджаных, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны
дзяцей
Першым і асноўным міжнародна-прававым дакументам, у якім правы дзіцяці разглядаліся на ўзроўні міжнароднага права, стала Канвенцыя пра правы дзіцяці, прынятая ААН 20 лістапада 1989 г.
Нагадаем, па стане на студзень 2011 г. ў краіне налічвалася 25 тыс. 350 дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў. Нягледзячы на зніжэнне колькасці сацыяльных сірот, якое адзначаецца з 2007 г., у Беларусі не атрымоўваецца паменшыць лік дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў. Штогод дзяржаўныя органы выяўляюць і ўладкоўваюць на выхаванне каля 4 тыс. дзяцей, якія
страцілі апеку бацькоў.
Ні за якія скарбы ў свеце мы не пагадзіліся б растацца з табой. Ты ж і сам гэта ведаеш.
- І нават за сто тысяч мільёнаў крон? - спытала Маляня.
- І нават за сто тысяч мільёнаў крон!
- Значыць, я так дорага стаю? – ашаламілася Маляня.
- Вядома, - сказала мама і абняла яго яшчэ раз.
Маляня стала разважаць: сто тысяч мільёнаў крон, - якая велізарная куча грошай! Няўжо ён можа каштаваць так дорага?"
Дарагія, беларусы! 1 чэрвеня - добры час для свята вашым дзеткам, наведвання дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў, для ўнескаў на дабрачыныя рахункі. Знайдзіце хвілінку, каб не застацца за межамі дзіцячых сардэц.
Комментариев нет:
Отправить комментарий