20 апреля 2012 г.

Парушэнне правоў жанчын - гэта норма?


У сучаснай Беларусі адзначаецца значнае пагаршэнне становішча жанчын і парушэнне іх правоў ва ўсіх сферах жыцця. Асноўнай праблемай жанчын з'яўляецца бедната  па прыбытках і дыскрымінацыя на рынку працы. 


Праблеме адсутнасці гендарнай роўнасці ў Беларусі быў прысвечаны "вартаўскі" семінар. Падчас семінара абмяркоўваўся  нацыянальны план па дасягненні гэтай самай роўнасці, прыняты 16 жніўня 2011 г.  У гэты план увайшлі і прапановы, падрыхтаваныя жаночым рухам. 


Праўда, частка важных рэкамендацый, напрыклад, прыняцце закона пра гендарную роўнасць і закона пра прадухіленне хатняга гвалту  прыняты ў нацыянальным плане з абмоўкамі, гэта значыць спачатку трэба вывучыць мэтазгоднасць прыняцця гэтых законаў, а потым распрацаваць закон. Тым часам гэтыя законы ёсць практычна ва ўсіх краінах Еўропы.


Комментариев нет:

Отправить комментарий