Мы ўжо распавядалі пра шэраг акцый, аб'яднаных адной назвай "Вялікае сэрца". У межах "Вялікага сэрца" ладзіліся паездкі у дзіцячые дамкі, а таксама прайшоў вялікі дабрачынны канцэрт. Добрая справа заўсёды мае быць. А яшчэ добрая справа патрабуе настрою, шчырасці і сардэчнасці. Пра гэта не забываюць сяброўкі ініцыятывы, калі наведваюць сацыяльны прытулак. Дзеткі тут розныя, але дзяўчаты да ўсіх знайшлі падыход. Гэтым разам "ВАРТА" прыхапіла з сабой яшчэ гульні, маляванкі і цёплыя размовы. Усё як заўжды: шчыра і проста. А ці можна яшчэ што дадаць?
31 марта 2012 г.
24 марта 2012 г.
25 сакавіка 1918 г. была абвешчана неза-
лежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дзякуючы гэтай гістарычнай падзеі, сёння
беларусы – шчыры і свабодалюбівы народ
– маюць гонар святкаваць Дзень Волі!
Вішуем Вас з найгалоўнейшым святам
нашай краіны, і няхай у гэты дзень і надалей
пачуццё свабоды не пакідае Вас і Вашых
сяброў!
4 марта 2012 г.
Невядомае
Гісторыя вакол нас. Мы крочым па гісторыі, а кожны наш крок становіцца гіторыяй. У Менску ёсць месцы, дзе тысячы крокаў зліваюцца ў адзіны боль. Ёсць такое месца і ў самым цэнтры горада, каля вул. Сухой недалёк ад Гістарычнай майстэрні. Звычайна гэтае месца не ўваходзіць у межы экскурсій для турыстаў, але патрапіць на экскурсію “вартыя” усё ж такі здолелі разам з МГА “Гісторыка”.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)