28 декабря 2011 г.

Падарункі для дзетак-сірот


15 снежня ў сталічным клубе “Салтайм” адбыўся дабрачынны канцэрт “кРОК наперад”, арганізатарамі якога выступіла Моладзевая жаночая грамадзянская ініцыятыва “ВАРТА”.
Як і планавалася, усе сродкі, атрыманыя ад канцэрта, былі накіраваны на патрэбы аднаго з дзіцячых дамоў Менску. 
 

6 декабря 2011 г.

"кРОК наперад!"


Дапамога дзеткам, асабліва калі яны пазбаўлены бацькоўскай любові – гэта годны ўчынак для кожнага чалавека. Любая падтрымка, любая праява ўвагі да дзетак дапаможа ім не адчуваць сябе адзінокімі.
Моладзевая жаночая грамадзянская ініцыятыва “ВАРТА” арганізоўвае канцэрт у падтрымку дабрачыннай акцыі “Усмешка дзіцяці”. Усе сродкі ад канцэрта пойдуць на патрэбы аднаго з дзіцячых дамоў Менску. Запрашаем жадаючых паслухаць выдатную музыку і зрабіць невялікі ўнёсак у вельмі важную справу дапамогі дзеткам-сіротам на наш дабрачынны канцэрт “кРОК наперад”, які адбудзецца 15 снежня у клубе “Салтайм”.  http://vkontakte.ru/event32701083

4 декабря 2011 г.

“Усмешка дзіцяці”


1 снежня стартавала дабрачынная акцыя дапамогі дзеткам-сіротам аднаго са сталічных дзіцячых дамоў, ініцыятарамі якой выступілі Беларускі прафсаюз працаўнікоў РЭП і грамадзянская кампанія “Еўрапейская Беларусь”. http://europeanbelarus.org/be/news/2011/12/1/3580/
 Моладзевая жаночая грамадзянская ініцыятыва “ВАРТА” далучаецца да акцыі і заклікае ўсіх неабыякавых людзей адгукнуцца і зрабіць зімовыя дні дзетак трошкі шчаслівейшымі.