30 ноября 2011 г.

СЕМІНАР-ДЫСКУСІЯ

У панядзелак, 28 лістапада, Моладзевая жаночая грамадзянская ініцыятыва «ВАРТА» правяла семінар-дыскусію, у якой бралі ўдзел яе актывісткі і госці. Семінар быў прысвечаны праблеме парушэння правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь на канкрэтных прыкладах.
Так, удзельніцы мерапрыемства абмяркоўвалі такія факты парушэння правоў жанчын, як дыскрымінацыя цяжарных і маладых незамужніх жанчын пры працаўладкаванні, разгляд парламентам законапраекта “Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і гарантыях правоў грамадзян пры іх прымяненні”, які супярэчыць ратыфікаванай Беларуссю Канвенцыі ААН аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын. 
Акрамя таго, дзяўчаты выказвалі свае меркаванні наконт прысуда Алесю Бяляцкаму, дзяліліся думкамі па справе так званых «тэрарыстаў» і смяротнага пакарання, закраналі пытанні затрыманняў падчас «маўклівых» акцый і іх наступстваў ва ўніверсітэтах, слухалі гісторыю барацьбы студэнтаў супраць звальнення выкладчыкаў па палітычных матывах.
 Падчас семінара прысутныя даведаліся шмат новага, падзяліліся сваім досведам і вызначылі шэраг пытанняў, абмеркаванне якіх з прычыны іх вастрыні і актуальнасці плануецца правесці на наступным семінары.

Комментариев нет:

Отправить комментарий