30 ноября 2011 г.

СЕМІНАР-ДЫСКУСІЯ

У панядзелак, 28 лістапада, Моладзевая жаночая грамадзянская ініцыятыва «ВАРТА» правяла семінар-дыскусію, у якой бралі ўдзел яе актывісткі і госці. Семінар быў прысвечаны праблеме парушэння правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь на канкрэтных прыкладах.

17 ноября 2011 г.

Акцыя салідарнасці ў Менску

Сёння актывісткі Моладзевай жаночай грамадзянскай ініцыятывы “ВАРТА” правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі. Ля гандлёвага дому “На Нямізе” дзяўчаты павесілі плакат з надпісам “Вярніце нашых мужчын” і прывязалі паветраныя балёнікі з партрэтамі кандыдатаў у прэзідэнты А. Саннікава і М. Статкевіча, кардынатара ГК “Еўрапейская Беларусь” Зм. Бандарэнкі, актывістаў “Маладога Фронту” Зм. Дашкевіча і Э. Лобава, а таксама праваабаронцы А. Бяляцкага, суд над якім яшчэ ідзе.