Сёння актывісткі Моладзевай жаночай грамадзянскай ініцыятывы “ВАРТА” у некалькіх раёнах Менску расклеілі каля сотні лістовак з запрашэннем на Народны сход, які адбудзецца заўтра а 13.00 на плошчы Бангалор.
“Народныя сходы ў сучасным становішчы бачацца нам значным крокам да рэальнага выказвання сваіх патрабаванняў уладам. Тым больш, грамадзяне, якія збяруцца на сходы, ніякім чынам не парушаць заканадаўства. Таму “ВАРТА” падтрымлівае Народны сход і яго арганізатараў”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий