29 сентября 2011 г.

Дзень Беларускай Вайсковай Славы


9 верасня актывісткі Моладзевай жаночай грамадзянскай ініцыятывы “ВАРТА” каля кінатэатра “Кастрычнік” раздавалі студэнтам БНТУ святочныя ўлеткі з віншаваннямі. Акцыя была прымеркавана да найвялікшага свята беларускай гісторыі – Дня Беларускай Вайсковай Славы, які адзначаецца 8 верасня[1]. У гэты дзень у 1514 годзе 30-тысячнае войска Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Канстанціна Астрожскага дашчэнту разбіла 80 тысяч салдат Маскоўскага княства.
Хлопцы з задавальненнем прымалі віншаванні і шчыра дзякавлі дзяўчатам. Аднак, пэўная іх частка, на жаль, раней не чула пра гэта свята. Варта задумацца, чаму нас вучаць у школах, калі сучасная моладзь не памятае такія значныя гістарычныя падзеі, а значыць –  не шануе памяць продкаў.
Выпадкова дзяўчаты сустрэлі былога палітвязня  Васіля Парфянкова, якога таксама не абмінулі шчырымі віншаваннямі.
Не забыліся актывісткі “ВАРТЫ” на палітычных зняволеных, якія ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі. Напярэдадні свята дзяўчаты даслалі ім віншавальныя паштоўкі з зычэннямі мужнасці і нязломнай веры ў перамогу над рэжымам.



[1] Перанос акцыі быў звязаны з трагічнымі падзеямі авіякатастрофы пад Яраслаўлем і смерцю беларускіх хакеістаў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий